Тып урока: вывучэнне і першаснае прымяненне ведаў і спосабаў дзеяння
Абсталяванне: падручнік, сшытак, карта, атлас.
Мэты ўрока.
Навучальная: арганізаваць дзейнасць вучняў па вывучэнню і
першаснаму прымяненню ведаў і спосабаў
дзеяння па тэме “Зямля блакітных рэк і
азёр” у выніку чаго дзеці будуць ведаць
аб рэках і азёрах у Беларусі, гісторыю ракі-вуліцы Нямігі ў старажытным Мінску;
умець працаваць з картасхемай,
атласам.
Развіваючая: садзейнічаць
развіццю навыкаў работы з картай, малюнкамі.
Выхаваўчая: стварыць умовы для
фарміравання цікаўнасці да мінулага нашых продкаў.
Ход
урока
1-й этап урока: Арыенціровачна-матываваны
Чакаемы
вынік: Добразычлівая
псіхалагічная настроенасць настаўніка і вучняў на супрацоўніцтва, хуткае
ўключэнне вучняў у дзелавы рытм. Псіхалагічная і пазнавальная гатоўнасць вучняў
да актуалізацыі ведаў, наяўнасць у іх
матывацыі.Фармуліраванне тэмы, вызначэнне і прыняцце мэтаў вучэбнага занятку.
Дзейнасць настаўніка
|
Дзейнасць вучняў
|
1.1.
Арганізацыя ўвагі,
добразычлівы настрой усіх вучняў
1.2. Праверка дамашняга задання.
·
Заданіі на
картках
·
Гутарка
-
Назавіце
плямёны, якія лічацца продкамі беларусаў.
-
Чым займаліся
нашы продкі? Чым яны харчаваліся? Дзе жылі?
- Пакажыце на
карце межы рассялення ўсходнеславянскіх плямёнаў на тэрыторыі Беларусі,
старажытныя гарады, якія ўзніклі на землях крывічаў, дрыгавічаў, радзімічаў.
·
З дапамогай
стрэлак злучыць паміж сабой назвы.
Дрыгавічы Гомель
саха
серп
1.3.Фармуліроўка тэмы і пастаноўка мэтаў урока
|
1.1 Арганізуюцца, настрайваюцца на работу.
1.2 Працуюць самастойна.. Франтальна
адказваюць на пытанні. Працуюць з картай і атласам. Ажыцяўляюць самакантроль
і самаацэнку.
1.3 Вызначаюць тэму і прымаюць мэты ўрока.
|
2-й этап урока: Аперацыйна-пазнавальны
Чакаемы
вынік: веданне аб рэках і азёрах у Беларусі, гісторыю ракі-вуліцы
Нямігі ў старажытным Мінску;
Дзейнасць настаўніка
|
Дзейнасць вучняў
|
2.1 Новая тэма.
·
Знаёмства
з планам і слоўнікам.
План
1. Беларусь – край рэк і азёр.
2. Паданне пра возера Свіцязь.
3. Водны шлях “з варагаў у грэкі”.
Слоўнік
Рэкі:
Дняпро, Прыпяць, Бярэзіна, Сож, Нёман, Заходняя Дзвіна, Няміга.
Азёры:
Нарач, Чорнае, Асвейскае, Браслаўскія, Свіцязь.
Шлях
“з варагаў у грэкі”.
· Работа з падручнікам стар. 14-15 (1 абзац) –
влучэнне галоўнага
- Рэкі – шляхі зносін.
- Рэкі – месца пасялення нашых продкаў.
· Пералічыць і паказаць на карце галоўныя рэкі.
Растлумачыць, чаму іх называюць галоўнымі.
· Рака Няміга – незвычайная рака.
· На тэрыторьі Беларусі працякае 20,8
тыс. рэк. Агульная даўжыня ix складае 91 тыс.
км. Падлічыце, колькі спатрэбілася б часу (сутак),
каб праехаць уздоўж ycix рэк на аўтамабип i веласіпедзе, калі рухацца з хуткасцю 80 i 20 км у гадзіну адпаведна. (На аўтамабілі
— каля 47сутак, а на веласіпедзе — 190 сутак.)
· Выберыце правільнае сцвярджэнне i абгрунтуйце яго.
1) Раку вобразна называюць «блакітнымі вачыма»
краіны.
2) Раку вобразна называюць « блакітнымі шляхамі”
Беларусі (Рэкі, асабліва у мінулыя часы, адыгрывалі важную ролю шляхоў зносін,, таму ix называюць « блакітнымі шляхамі” Беларусі)
· На тэрыторьі Беларусі налічваецца 10 тыс. азёр. Самае вялікае возера — Нарач, яго плошча складае 80
км2. А самае глыбокае — Доўгае, глыбіня якога больш за
53 м. Ці можна назваць Беларусь «краем азёр»? Калі вы лічыце, што гэта так, то якія факты з
прапана-ванай інфармацьі вы выкарыстаеце,
каб абгрунтаваць ваша сцвярджэнне?
2.2 Фізхвілінка
· Падание пра возера Свщязь
Што такое паданне?
· Як у паданні пра возера Свіцязь тлумачыцца
паходжанне назвы возера? (Калісьці на месцы возера стаяў горад Свіцязь.)
·
Прачытайце матэрыял падання пра возера Свіцязь – с. 16
· У зорную ноч на возеры Свіцязь Адам Міцкевіч
неаднойчы назіраў незвычайную з'яву прыроды, аб якой ён расказау ў сваім вершы: «зоркі над сабою
i зоркі пад сабою, i месяцы два побач з імі…” Што паэт меў на ўвазе? (Адлюстраванне зорак i Месяца ў возеры
Свіцязь.)
· Водны шлях «з варагау у грэкі»
(матэрыял мае рэкамендацыйны
характар i неабавязковы для выканання)
·
Хто такія варагі? (Варагі — продкі сучасных шведаў, нарвежцаў, датчан, якія жылі
на берагах Балтыйскага мора.)
· Работа з картасхемай на с. 18 падручніка.
Выканайце заданні.
а) пакажыце, дзе пачынаўся шлях «з варагаў у грэкі» (бераг Балтыйскага
мора) i дзе завяршауся (бераг Чорнага мора, горад Канстанціно-паль
(Царград));
б) па якіх рэках, што працякаюць
па тэрыторьі Беларусі праходзіў гэты шлях (Заходняй Дзвіне, Дняпры);
в)якія беларускія гарады знаходзіліся на шляху «з варагаў у грэкі» (Полацк,
Віцебск).
· У чым, на ваш погляд, заключалася значэнне
воднага шляху «з варагаў у грэкі»? (Садзейнічаў развщцю гандлю, умацаванню
сувязей з іншымі краінамі.)
|
2.1 Працуюць з падручнікам, атласам, картай.
2.2 Выконваюць практыкаванні. |
3-й этап: Кантролна-ацэначны
Чакаемы
вынік: уменне працаваць з картасхемай, атласам.
Деятельность учителя
|
Деятельность
учащихся
|
||||
3.1 Праверка
ведаў вучняў
·
У рабочым сшытку або на контурнай карце абазначце найбольш буйныя рэкі
Беларусі.
·
У гістарычных паданнях праўда можа пераплятацца з вымыслам. Што, на ваш
погляд, у паданні пра возера Свіцязь магло быць на самай справе, а што —
вымыслам? Напішыце вытрымкі з апавядання падручніка ў адпаведныя слупкі табліцы.
· 3. Ці могуць паданні мець гістарычную каштоўнасць?
(Так, могуць, калі сярод звестак, якія х іх паведамляюцца, выбраць
сапраудныя. Паданні можна лічыць крыніцамі гістарычных ведаў.)
3.2 Падвядзенне
вынікаў
·
Складанне
сінквейна “Вада”
3.3 Д/з ст. 14 – 17, пытанні, практычная работа.
3.4 Рефлексия «Скончы фразу»
|
3.1
Адказваюць на пытанні.
3.2 Складаюць сінквейн.
3.3 Прымаюць дамашняе заданне.
3.4 Заканчваюць фразу.
|
The best slot machines, the best slots, and the best jackpot - DrmCD
ОтветитьУдалитьPlay at the best online 강릉 출장마사지 casino for real 익산 출장안마 money and 정읍 출장안마 experience the thrill 화성 출장안마 of winning real money. Jackpots 남양주 출장안마 are the only option if you are looking for fun.