Гістарычны даведнік

Археолах
вучоны, яківывучаежыццёстаражытныхлюдзей па рэчавыхзнаходках.

Балты
Продкі сучасных літоўцаў і латышоў

Батлейка
народны лялечнытэатр.

Бацькаўшчына
Для кожнага чалавека краіна, дзе нарадзіўся ён сам і яго продкі

Варагі
Продкі сучасных шведаў, нарвежцаў, датчан

Вежа
высокаеабарончаезбудаванне з дрэваціцэглы.

Веча
старажытнынародны сход, якізбіраўся для вырашэння важных пытанняў.

Волат
дужы і высокічалавек.

Гандляр
прадавец.

Герб
сімвал дзяржавы.

Гісторыя
навука, якая расказывае пра жыццё і справы нашых продкаў.

Дата
час, калі адбылася падзея.

Дзяды
восеньскі дзень памяці продкаў.

Дзяржава
саюз грамадзян, утвораны з мэтай абароны іх жыцця, свабоды, маёмасці.

Дружына
асабістае войска князя.

Закон
абавязковыя правілы паводзін, устаноўленыя дзяржавай.

Канстытуцыя
асноўны Закон дзяржавы.

Кафля
гліняны выраб для абліцоўкі і ўпрыгожвання печаў.

Князь
спачатку кіраўнік племені, а потым княства.

Крыжакі
Удзельнікі крыжовых паходаў

Крыжовыя паходы
Захопніцкія паходы заходнееўрапейскіх рыцараў у 11-13 стагоддзях на Блізкі Усход

Культура
матэрыяльныя і духоўныя дасягненні людзей.

Курган
земляны насып над старажытным пахаваннем.

Ледавік
лёд, які пакрываў зямную паверхню ў далёкія часы.

Летапіс
рукапісная кніга, у якую штогод запісваліся звесткі аб гістарычных падзеях.

Манастыр
месца пражывання манахаў або манашак.

Музей
установа, дзе захоўваюцца і выстаўляюцца для агляду гістарычныя рэчы.

Паданне
Апавяданне пра справы і ўчынкі чалавека, пра заняткі нашых продкаў.

Палац
вялікі і шыкоўны будынак.

Племя
Група людзей, якія маюць агульнае паходжанне, мову, месца пражывання,

Продкі
людзі, ад якіх мы вядзем сваё паходжанне.

Прэзідэнт
Выбарны кіраўнік дзяржавы.

Радаўніца
дзень шанавання памяці продкаў, які адзначаецца вясной.

Рамеснік
чалавек, які займаўся вырабам прылад працы, зброі, посуду і іншых рэчаў.

Рыцар
цяжкаўзброены конны воін.

Рэвалюцыя
змена дзяржаўнай улады шляхом узброеннага выступлення.

Рэспубліка
форма дзяржаўнага кіравання.

Сабор
галоўная царква горада.

Сімвал
знак.

Статут
збор законаў у вялікім княстве Літоўскім.

Стаянка
месца жыхарства старажытных людзей.

Урад
вышэйшы дзяржаўны орган краіны, які арганізуе выкананне прынятых законаў.

Хрысціянства
вера ў Ісуса Хрыста.

Экспанат
рэч, якая служыць помнікам гісторыі і культуры і выстаўляецца для агдяду ў музеі.

Эра
працяглы адрэзак часу, звычайна большы за тысячагоддзе.