Гістарычныя даты

Каля 24 тысяч гадоў да нашай эры - З’яўленне на тэрыторыі Беларусі першых стаянак першабытных жыхароў

862 г. - Першае летапіснае ўпамінанне пра Полацк

980 г. - Першае летапіснае паведамленне пра самастойныя дзяржавы на тэрыторыі Беларусі – Полацкую зямлю і Тураўскае княства

980 г. – Захоп Полацка наўгародскім князем Уладзімірам Святаславічам, забойства полацкага князя Рагвалода, паланеннеРагнеды

988 г. - Прыняцце хрысціянства ў Кіеве

9-12 стагоддзі - Існаванне Полацкага княства

1044-1101 гг. - Княжанне ў Полацку УсяславаЧарадзея

1055-1060 гг. - Будаўніцтва ў Полацку Сафійскагасабора

1067 г. - Бітва на рацэ Нямізе. Першыя звесткі ў летапісе пра Мінск

Каля 1104-1167 гг. - Жыццё і дзейнасцьЕфрасінніПолацкай

1161 г. - Стварэнне беларускай святыні – крыжа Ефрасінні Полацкай (майстар Лазар Богша)

Пачатак 13 стагоддзя - Утварэнне Вялікага Княства Літоўскага (ВКЛ)

Каля 1250-1260 гг. - Першае ўпамінанне назвы «Белая Русь» адносна беларускіх зямель у трактаце па гісторыі Еўропы «Апісанне земляў»

15 ліпеня 1410 г. - Грунвальдская бітва

1517 г. - Пачатак кнігадрукавання Францыскам Скарынам

16 стагоддзе - Дзейнасць Сымона Буднага. Выданне Статута Вялікага Княства Літоўскага

1569-1795 гг. - Беларускія землі ў складзе Рэчы Паспалітай

1772 г.- Падзел Рэчы Паспалітай

1793 г. - Падзел Рэчы Паспалітай

1795 г. - Падзел Рэчы Паспалітай

1772-1917 гг. - Беларускія землі ў складзе Расійскай Імперыі

1794 г. – Паўстанне пад кіраўніцтвам Тадэвуша Касцюшкі

1812 г. – Напад арміі Напалеона

1861 г. - Адмена заняволення сялян

1863-1864 гг. - Нацыянальна-вызваленчае паўстанне пад кіраўніцтвам Кастуся Каліноўскага

1917г. – Кастрычніцкая рэвалюцыя. Устаноўлена Савецкая ўлада

1919 г. – Стварэнне Беларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі (БССР)

1921 г. – Заходнія тэрыторыі Беларусі адышлі да Польшчы

1922 г. – Стварэнне Саюза Савецкіх Сацыялістычных Рэспублік (СССР)

17 верасня 1939 г. – Далучэнне Заходняй Беларусі да БССР

22 чэрвеня 1941 г. – Пачалася ВялікаяАйчыннаявайна

Чэрвень-ліпень 1941 г. – Супраціўленне абаронцаў Брэсцкай крэпасці нямецкім захопнікам прадаўжалася 6 тыдняў

Верасень 1941 г. – Беларусь поўнасцю акупіравана нямецкай арміяй

Канец чэрвеня-ліпень 1944г. – У ходзе аперацыі «Баграціён» тэрыторыя Беларусі поўнасцю вызвалена Чырвонай Арміяй ад фашысцкіх акупантаў

3 ліпеня 1944 г. – Вызвалены г. Мінск

9 мая 1945 г. –Дзень Перамогі савецкага народа у Вялікай Айчыннай вайне

1945 г. – Беларусь прынята ў склад членаў – заснавальнікаў Арганізацыі Аб’яднаных Нацый (ААН)

26 красавіка 1986 г. – Аварыя на Чарнобыльскай АЭС, у вынікуякойпацярпелазначнаятэрыторыяБеларусі.

1991 г. – Утварэнне Рэспублікі Беларусь

15 сакавіка 1994 г. – Прынята новая Канстытуцыя Рэспублікі Беларусь. Гэта дата адзначаецца як Дзень Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь.

1994 г. - Выбары першага ў гісторыі незалежнай дзяржавы Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. Ім выбраны Аляксандр Рыгоравіч Лукашэнка.

2 красавіка 1997 г. – Падпісаны дагавор аб Саюзе Рэспублікі Беларусь і Расійскай Федэрацыі. Гэта дата адзначаецца як Дзень яднання народаў Беларусі і Расіі.

22 ліпеня 2012 г. – З касмадрома Байканур у Казахстане адбыўся запуск беларускага спадарожніка дыстанцыйнага зандзіравання Зямлі (БКА). Беларусь стала касмічнай дзяржавай.