Урок «Як да нас прыйшла кнiга»

   Для большай зручнасці ў рабоце над матэрыялам апавядання i рубрыкі «Цікава ведаць» яго мэтазгодна падзяліць на тры часткі, кожнай з якіх можна даць наступныя назвы: летапісы; рукапісныя кнігі; Кірыла Тураўскі.


Летапісы
1. Удакладніце з дапамогай слоўніка на с. 154 падручніка азначэнне паняцця «летапіс». Падзяліце  слова на дзве часткі.  Растлумачце сэнс кожнай з ix.
2. Як называўся самы першы вядомы нам летапіс усходніх славян? («Аповесць мінулых гадоў».)
3. Аўтарам цi перапісчыкам «Anoвecцi мінулых гадоў» лічаць манаха Нестара. Падумайце, а дзе ж у такім выпадку маглі весціся летапicы? (Уманастырах.)
4. «Аповесць мінулых гадоў» — гэта скарочаная сучасная назва летапісу. У 12 ст. гэты твор меў зyciм іншы загаловак — «Се повести времяньных лет, откуда есть пошла Руская земля, кто в Киеве нача первее княжити и откуда Руская земля стала есть». Уважліва прачытайце яго старажытную назву i затым растлумчце яе сэнс. (Лeтaпic паведамляе, як была створана старажытнаруская дзяржава Кіеўская Русь i хто ў ёй княжыў.)

Рукапісныя Кнігі
1. Што казалі летапісцы пра кнігі? Праверце свой адказ на с. 31 падручніка.
2. Камень, скура, папера — гэта далека не поўны пералік матэрыялу для пісьма. Людзі пісалі таксама на бярозавай кары, шоўку папірусе, гліняных i драўляных дошчачках. Вызначце, якія з гэтых матэрыялаў створаны прыродай, а якія — рукамі чалавека.
3. Адшукайце ў слоўніку на с. 153 падручніка азначэнне паняцця «археолаг» i растлумачце, якім чынам вучоным-археолагам удалося знайсці берасцяныя граматы.
4. Пошукавае задание. Даследуйце, як можна было зрабіць берасцяную грамату.
5. Адгадайце гістарычную загадку. Чаму назвы «папірус» i «папера» такія сугучныя? (Назва «папера» паходзщь ад слова «nanipyc». Meнaвima папера як больш танны i зручны для пісьма матэрыял выцесніла з ужытку пaпipyc.)

Кірыла Тураўскі
1. Дайце ацэнку наступнаму учынку Кірылы Тураўскага: «Быў ён сынам багатых бацькоў, але не ўзлюбіў багацця i марнай славы гэтага свету. I, добра вывучыўшы Святыя Пісанні, пайшоў у манастыр i зрабіўся манахам».
2. Складзіце на аснове азнаямлення са зместам апавядання план характарыстыкі  Кірылы Тураўскага. (Прыкладны план: 1) Дзе нарадзіўся ? 2) Кім стаў ? 3) Чым займаўся ? 4) Чаму вучыў ? 5) Якую карысць прыносіў людзям ?)

Замацаванне i абагульненне матэрыялу апавядання
1. Вызначце адрозненні паміж старадаўняй (рукапіснай) i сучаснай (друкаванай) кнігамі. Для гэтага вам патрэбна правесці стрэлкі ў патрэбных кірунках. Пасля выканання работы неабходна растлу-мачыць свае дзеянні.
2. У 1993 г. у Тураве на Замкавай гары быў адкрыты велічны помнік нашаму выдатнаму продку — Кірыле Тураўскаму. Гэта падзея азначала, што паміж 12 i 20 стагоддзямі быў перакінуты своеасаблівы «мост памяці». Растлумачце сутнасць выразу «мост памяці». (Мост памяці — гэта ушанаванне імён нашых славутых продкаў.)

Комментариев нет:

Отправить комментарий